Чаму ж?
На душы цяжка,
І сонца знікла,
Святло пагасла.
Чаму ж так людзі
Сварыцца сталі?
Няўжо за пазухай
Камяні трымалі?
Чаму не сонца,
Чаму не зорку?
Ад іхняй ношы
Стала мне горка!
Чаму з дабром
Не ідуць у хату —
Сняданак з’есці,
Выпіць гарбаты?
Няўжо ж тут зайздрасць
Люд мой асіліць?
Няўжо каханне
Усім апастыліць?
Пакуль не позна,
Трэба падумаць,
Як цемру з гэтай
Навалай здужыць.
Твар павярнуць бы
Да ўсіх з усмешкай,
«Прабач» пачуць
На зямліцы грэшнай.
14.04.2024г.
Свидетельство о публикации №124041404719