Матулiн наказ

Матуля мне наказ давала:
«Жыццё пражыць — не поле перайсці.
Як бы ў жыцці не шанцавала,
Ты памятай, адкуль твае бацькі».

Жыцця дарога ніткай уецца,
Не раз заблытаецца клубок.
Бывае, лёс так пасмяецца —
Паветра б роднага глыток!

Пакінуўшы сваю Радзіму,
Не раз успомніш ты яе,
Перабярэш услед даўніну,
Дзе моцна сэрцайка пяе.

І нешта тонкае з калыскі
У самой душы тваёй жыве...
Ты памятай, што толькі золата
Гарыць і ў попельнай траве.

І не кляні свайго ты лёсу,
А толькі небу шлі паклон.
Што атрыманыя урокі —
Для ўздыму сіл, жыцця закон!

14.04.2024г.


Рецензии