Трансiльванiя
Не палохай, Трансільванія.
Бач: заможная Германія.
Гітлерызм крывавы знік, -
У архіве вартаўнік -
Немцы зведалі Урок.
Разумеючы папрок,
Ачунялі, незнарок,
Утрымалася зямля!..
(Там і генію ралля).
2
Ё спадар "багоў" - магніт -
Горны Дракула, найміт
Чорных д'ябальскіх асноў.
У Румынію наноў
Ён турыста выклікае:
Каркі - іскаркі ссякае...
І гугнявіць. Дзе шаленства,
Зноў сыходзіць: верхавенства!..
Унік Адольф. І дзе Германія,
Свету бачна, Трансільванія.
Свидетельство о публикации №124041103166