Юнацтва

Юнацтва – гарэзная радасць,
Кароткая, нібы смяшок.
Гадамі працягнецца старасць –
Хвароб ды бяссілля мяшок.

Юнацтва – дзівосная песня,
Як звонкагалосы жаўрук.
Знянацку ў думцы ўваскрэсне,
Як дотык тваіх цёплых рук.

Юнацтва – пякучай маланкай,
Бліскучаю явішся мне.
Чароўнаю неспадзяванкай,
Такою прыходзіш у сне.

Юнацтва – пяшчотная птаха,
Прывідная сіняя даль.
Раптоўна ўзнімецца гмахам,
То крохкае, нібы крышталь.

Юнацтва – пара залатая,
На жаль пралятае, як міг.
Ды часам к сабе нас вяртае
Старонкай прачытаных кніг.


Рецензии