ЛЁС

Няма ні вясны, ні лета --
Парваныя струны душы.
Мы сёння жывём у гета,
Дзе гострыць жыццё нажы.

Мой боль не пачуе поўня,
Што поўная горкіх слёз.
Я сёння тры словы ўспомніў --
Такі чалавечы лёс.

Нясём мы свой грэх спрадвеку,
Сыходзім з грахом туды,
Дзе час -- чалавечы лекар
Сцірае жыцця сляды.

Не стане зямля шчаслівай,
Калі роднай мовы крыж
Каменнем расце над нівай,
Пакуль ты, народзе, спіш.

Дзе мова твая, дзе песьні,
Няўжо ты пра ўсё забыў?
Прачніся з настроем весьнім,
З той воляй, што сам здабыў.

Адчуй сваю веру, годнасць:
Свядомым жыццём жыві,
Каб песня старонкі роднай
Гучала ў тваёй крыві.

26.02.2024.


Рецензии