СОН

Сёння я ў сваім вольным сне
Крочыў разам з табой да лета.
Пад нагамі -- скрыпучы снег,
А на небе -- самотны ветах.

Мы шукалі ўваход у Храм
І краналі паглядам зоркі.
Бог на небе нам песьні граў,
Чуўся голас анёлаў звонкі.

Ах, якая святая ноч,
Абдымала мяне ля тына!
-- Не суроч яе, не суроч,
Бо яна мне народзіць сына.

Пацалункаў жывы агонь
Застываў у світальным небе.
Я тваю саграваў далонь,
Так, як Храм саграе малебен.

Ты не чула, як ліўся звон,
Як з грудзей вылятала сэрца...
Я прачнуўся,  а гэта -- сон:
Сон з глыбокім сакральным сэнсам.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →