Ехау хлопец ля Дунаю

Ехаў хлопец ля Дунаю
На кані сваім прыгожым.
Усміхаўся шчыра маю,
Што любоў да краю множыў.
Вырасталі ў сэрцы словы 
Для жаданае сустрэчы.
З песняй роднай, спеўнай мовы
Едзе ён да роднай сечы.

Прыпеў:
Гэй, гэй -- грай, казача!
Гэй, гэй -- песню лёсу.
Твой конь шпарка скача --
Аббівае росы.
Дзынь, дзынь -- граюць бомы.
Цок, цок -- б'юць падковы.
Хутка будзеш дома
Лашчыць любай косы.

У святочным, белым краі
Родны вецер мае водар.
Там яго радня чакае,
Там пануюць мір і згода.
Твая жонка, украінка
Сёння сына нарадзіла.
Ёсьць у ім твая -- крывінка
І тваёй Радзімы дзіва.

Прыпеў:
Гэй, гэй -- грай, казача!
Гэй, гэй -- песню лёсу.
Твой конь шпарка скача --
Аббівае росы.
Дзынь, дзынь -- граюць бомы.
Цок, цок -- б'юць падковы.
Хутка будзеш дома
Лашчыць любай косы.

03.03.2024.


Рецензии