КОЛА

Маіх надзей зямное кола
Дарогі мерае штодзень.
След на зямлі -- каня падкова
Мяне да існасці вядзе.

А існасць там, дзе ёсць каханне,
Гарыць агеньчык уначы.
І дзе ад вечара да рання
Гукае думкі далячынь.

Парыж, Венецыя, Афіны --
Сустрэч цікавых не злічыць!
І толькі кут, што сэрцу мілы,
Трывогі здольны залячыць

І закахаць у вобраз мілы,
Які ты сэрцам маляваў.
Каханне -- гэта выбух міны.
Каханне -- гэта Ух і Ваў.

Яму я ўдзячны за дарогу,
Што пралягла праз творчы лёс.
Мая зямля -- крупінка Бога.
Я да яе жыццём прырос.

08.03.2019.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →