Маучанне

Не набіралі ў рот вады,
Але маўчым, маўчым аб тым,
Што чалавечы знак бяды
Нам засціць вочы, нібы дым.

Баімся праўду гаварыць,
Баімся жыць дзеля яе.
Перавярнулі дагары
Сэнс песні той, што Бог пяе.

Жывём, бы вязні, ці рабы.
Маўклівы час -- для краю стрэс.
Тут чалавек пра лёс забыў.
Ён сам сябе загнаў пад прэс.

Жыццё не вартае надзей,
Калі ў жыцці святла няма.
Пануры час. Пануры дзень.
Маўчанне -- вырак і турма.

Пакуль маўчым -- губляем зрок,
Губляем мовы берагі.
У цемень ночы робім крок --
Там свет другі і бог другі.

Не веру болей у народ --
Жывёльны страх -- магіла, крыж...
Над праўдаю -- калючы дрот.
Няма там Божай волі звыш.

11.03.2024.


Рецензии