Iдзём з табой па вулiцы

Ідзём з табой па вуліцы,
Ўсе ад цябе аж жмурацца!
Такая ты ўзорная,
Як цуда, непаўторная.
Прыпеў:
А ў дубраве птушкі
Спяваюць нам частушкі
Ад пятак да макушкі
Я млею ад Танюшкі.
Вунь там трава гусценькая —
Прысядзем, даражэнькая —
Я нашапчу на вушка —
Якая ты, Танюшка.
Ідзём з табой па вуліцы,
Ўсе ад мяне аж жмурацца,
Я бегаю навокала
Як помесь пеўня з сокалам.
Прыпеў:
Ідзём з табой па вуліцы,
Ўсе ад нас аж жмурацца!
І кажуць, што пажэняцца
Куды ж яны падзенуцца.
Прыпеў:


Рецензии