Масленiца

Масленіца — весніца вясны
Масленіца — смачныя бліны.
Вогнішча расклалі на гары —
Там спалілі кажушок стары.
Разам з ім зіма сатлела,
Вёска песняй зазвінела,
Сустракайце сакавік сябры.
Масленіца — весніца вясны
Масленіца — смачныя бліны.
Сонца свеціць радасна ў акно,
Свята сустракае і яно.
Вып’ем чарку за абедам.
А за ёй другую следам,
Цуда-пара: блінчык і віно.
Масленіца — весніца вясны
Масленіца — смачныя бліны.
Ў хаце невялікі землятрус —
Так заўзята скача беларус,
Тэма для яго закрыта,
Дзе насеяць лён і жыта:
Ўсё ў яго намотана на вус.
Масленіца — весніца вясны
Масленіца — смачныя бліны.
Вогнішча расклалі на гары —
Там спалілі кажушок стары.
Разам з ім зіма сатлела,
Вёска песняй зазвінела,
Сустракайце сакавік сябры.


Рецензии