Вокны

Вокны шырокія, чыстыя, светлыя,
Вочы адкрытыя погляду ў свет.
Неба блакітнае, дрэвы прыметныя,
Зорачкі ранішняй шчыры прывет.

Вокны, дажджамі вы нібы заплаканы,
Птушкаю гляну ў сляпое акно.
Роднага дома прыроднымі знакамі,
Што не забытыя, свеціць яно.

Снегам ці градам, сінічкаю шпаркаю,
Стукнуся некалі я ў акно.
Стала маёй трыўмфальнаю аркаю
Гэта акенца, што ў свеце адно.

Роднае, мілае, век незабыўнае,
Хаты бацькоўскай прытулак святы.
Песня душы, цэлы век непазбыўная,
Мой целяханскі былы дабрабыт.


Рецензии
Роднае, мілае, век незабыўнае,
Хаты бацькоўскай прытулак святы.
Песня душы, цэлы век непазбыўная,
Мой целяханскі былы дабрабыт.Ваши последние строчки напомнилм строчки из поэмы Якуба Коласа."Нова земля"
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,К табе я ў думках залятаю, и там душою спачываю....Перечитал. Здорово,какая прелесть .Благодарю.
С уважением .

Геннадий Трутько   07.04.2024 21:36     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, мне асабліва прыемна тое, што Вы ўспомнілі Якуба Коласа, майго самага шаноўнага беларускага паэта, яго неўміручыя радкі... З вялікай удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   08.04.2024 09:33   Заявить о нарушении