Дзiкi рай

Пакасілася старая хата,
Дошкі ганка высахлі ў труху,
І раскідвае палын заўзята
Горыч па вялікаму двару.

Агарод захрас у пустазеллі,
Сад стары сумуе без людзей,
А ў лазні ладзяць наваселле
Ластаўкі рупліва без гасцей.

Безупынна павукі шчыруюць:
Аплятаюць сеткамі сарай.
Пацукі на ластавак палююць.
На закінутым падворку - дзікі рай.


Рецензии