Дарога кахання

Як прызнацца табе,
што каханне -- ёсьць вольная птушка,
пры сустрэчы з якой акрыляецца зразу душа.
Адчуванне такое, нібыта хтось неба разгушкаў,
І не толькі ўсё неба, а нават планеты імшар.

Прыпеў:
У кахання майго -- толькі ты  і кавалачак неба.
У кахання твайго -- толькі я і крупінка зямлі.
Нам хапае таго, што ў нас ёсьць
і нам болей не трэба,
Бо астатняе ўсё мы з сабой у дарогу ўзялі.

Мы з табою ляцім
Над Парыжам, Берлінам і Мінскам.
Ты без слоў разумеш -- што вершам патрэбен палёт.
Калі сэрцы кахаюць -- адлегласьць станавіцца блізкай,
А калі расстаюцца -- і неба не мае  краёў.

Прыпеў:
У кахання майго -- толькі ты і кавалачак неба.
У кахання твайго -- толькі я і крупінка зямлі.
Нам хапае таго, што ў нас ёсьць
і нам болей не трэба,
Бо астатняе ўсё мы з сабой у дарогу ўзялі.
21.03.2021.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →