Лiхтар

Наш свет, бы на слупе ліхтар.
Яго хістае вольны вецер.
Ён пазірае прама ў твар
Таму, хто ў цемры ззяе ледзьве.

Не мае межаў дабрыня.
Не мае іх паразуменне.
Ліхтар у цемры набрыняў
Для справы той, што веру верне.

Я кожны дзень шукаю сэнс
Вялікай мудрасці жыццёвай.
Іду праз ноч, брыду праз лес,
Шукаю крыж, што доля сцёрла.

Спрабую продкаў шлях знайсці
Да ведаў тых, дзе сэнс малітвы
Дапамагаў далей ісці,
Перамагаць на полі бітвы.

25.03.2020.


Рецензии