***

Ні сонца, ні зорак,
ні кроплі надзеі.
Наўкол -- толькі морак,
ды свята ў нядзелю.
Скаваныя думкі,
зламаныя лёсы...
Тут родныя гукі,
як хвалі аб плёсы.

Я ў гэтым цячэнні
Плыву без народа.
Не мае значэння
Ні герб, ні свабода.
Не мае значэння
Дзядоў маіх мова.
Змывае цячэнне
Яе адмыслова.

Ніхто мне не скажа,
Як жыць мы ўсе будзем.
Жыццё -- нібы сажа.
У сажы той людзі.
Куды яны крочаць
Праз цьмяныя ночы?
З іх д'ябал рагоча,
Ён засціць ім вочы.

Не будзе тут веры,
Не будзе герояў.
Замкнёныя дзверы,
Зламаныя мроі.
За кратамі -- людзі
Гукаюць Радзіму.
Іх сонца не будзіць,
Не ззяе праўдзіва.

Парушана вера,
Стаптаная праўда.
Ні кроку наперад --
Там цемень ды здрада.

31.03.2024.


Рецензии