Кожны лiчыцца паэтам

Кожны лічыцца паэтам,
Хто радкі зарыфмаваў
І на сайтах інтэрнэту
Іх пасля надрукаваў.
Час такі: паэтаў мора
Развялося на зямлі.
Інтэрнетная прастора
Быццам зборнікаў палі.
Грошы маеш - на паперы
Можаш вершы друкаваць,
І на святы, юбілеі
Родным усім прэзентаваць.
Не бяда, што тухла з рыфмай,
Што ў памер радок не ўлез.
Па табе “даўно ўжо плача”
Слаўны Гліняны Вялес*.


—---
 *Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія.


Рецензии