Дзявчыначка спiць

Ноч,
сціснутай сінькаю ў неба,
плёскат гітарны
па плёсам вострага месяца.
 
О, як разлахмаціліся
хмары зямныя...

Даві, гітарыст!

Не шкадуй ты яе кастаньет!

Хай,
дзяўчынка твая,
завірухаю
свет наш сумны,
хоч не хоч,
а раскруціць.

Ды так,
каб
у неўміручасць вачэй
памкнулася
каб
душа
і
стала амброзіяй
пойла
у кабацкіх куфлях...

Крушы гітарыст,
не шкадуй ты яе кастаньет,
пакуль
махаон
яе сэрца
дрыжаць
яшчэ
не стаміўся.

З апошнім акордам
яна захлынецца
веліччу той хвалі
валанамі неба,
і ўскіне
пераможна
галоўку...

Замры гітарыст!
Ты тут лішні,
цяпер толькі ёй,
ёй адной -
авацыі, крыкі захаплення, кветкі і ўсмешкі...

Ноч просінню ў небе,
гітара ў чахле...

Дзяўчыначка спіць,
а вам яшчэ
ехаць і ехаць туды,
дзе пачнецца тваё ніадкуль...

Сказала - не любіць,
сказала, што хутка сыдзе.

Цярпі, гітарыст,
абдымай,
беражы.

І...

Хоць бы ледзь-ледзь,
спадзявайся,
ну, што там яшчэ застаецца!

На хмары прабачэння
цуду.


Рецензии
Сердечно дякую, Ицхак! Чудово написано!
З повагою!

Ирина Субботина-Дегтярева   25.04.2024 20:07     Заявить о нарушении