Ой, у поли жыта бел

Ой,у полі жыта (нар.укр.песня)
     вар.перевода на бел.мову:

Ой,у полі жыта
капытамі збіта,
пад белай бярозай
спіць казак забіты

Ворагамі ўбіты,
зацягнены ў жыта,
чырвонай кітайкаю
твар яго накрыты

Ой,як выйшла мілая
галубачка сівая,
падняла кітайку
ды й загаласіла

Ой,выйшла другая,
ды ўжо не такая,-
падняла кітаечку
і пацалувала

Ой, як выйшла трэцяя
з-пад белай хаты:
-"не трэ'было,варожы сыну,
нас траіх кахаці"


Рецензии