Палескi мох

Суха-кудзелісты, ссівелы,
Прыгожы пад нагамі мох.
Нібы дзядок, што састарэлы,
Нямала людзям дапамог.

Дыванам мяккім, нават коўдрай,
Ці посцілкаю часам быў.
З ласкаваю пародай добрай –
Народ наш гэта не забыў.

Прытулак дараваў у лесе
Пушысты, цёплы, родны мох.
Як дар гасціннага Палесся,
Быў сведкам слаўных перамог.

Калматы, белы, жоўта-буры,
Змякчаў ты партызанскі быт.
Прыроднай казачнай натуры,
Палескі мох, ты знакаміт.


Рецензии
Очень трогательно
Люблю леса Палесся
Я там выросла
Вдохновения Вам Татьяна
Прекрасно пишете
С искренним уважением

Валентина Бутрос   01.04.2024 16:02     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Валянціна! Добрай раніцы Вам! З павагай!

Татьяна Цыркунова   02.04.2024 09:58   Заявить о нарушении