Каб кiнуць звычку выжываць

Ноч фонам побач праплывае.
У думках, як у жыцці, раздрай:
Чаму табе не выпадае
Шчаслівым быць, мой родны край?
У іншых скарбы, гонар, воля.
Ім лёгка беды забываць!
А ў цябе ўвесь скарб - няволя.
З ёй можна толькі выжываць.
Другія тузаюцца ў бойках,
І доля іх - мацнець, квітнець.
А ты заўсёды на задворках,
Дзе дужа лёгка захірэць.
Магчыма, што цябе ссурочыў
Якісьці вельмі дрэнны пан,
Ці люты злыдень напрарочыў
Табе з вялікіх бед капкан.
І што рабіць? Дзе ж тое выйсце?
Як і калі яго абраць,
Каб моц узяць на справы дзесьці,
Каб кінуць звычку выжываць.


Рецензии