Ты можаш мне сказаць усё як ёсць...

Ты можаш мне сказаць усё як ёсць,
Канешне, толькі як сама захочаш...
З гадамі мы згубілі маладосць,
Але яна дасюль на гэтым ўзбоччы-

На ўскрайку сэрца, у кутку душы,
Забытая ў цянётах недаверу,
Бо гэтак доўга немагчыма жыць,
Ты веры не даеш, і я не веру.

І вось тады, губляючы масты-
Прамежак між мінулым і сучасным,
Прабуем мы усталяваць кастыль,
Ды ён, лайдак, ламаецца заўчасна...

Навошта так, калі яшчэ яна
Жывая і паўнюткая трывогі,
Трывога ёсць... ды боязі няма,
Бо зь ёю і здаровы як бязногі.

І стрымгалоў праносячысь наскрозь,
Шыбуеш ты, абраўшы накірунак.
З гадамі мы губляем маладосць-
Адзіны і надзейны паратунак.

З гадамі мы... і незаўважна так...
І дзень за днём... кастрычнік быў і травень...
Мінула лета... зноўку жоўкне дах...
Пасля залевы... снег рыдлёўкай правім...

Нясемся мы адчайна стрымгалоў,
І нас бянтэжаць погляды і прымхі...
Ды часам погляд- проста пара слоў,
Народжаных адсутнасцю мазгоў
Ў дурных галовах у прыпадку пыхі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →