Мама

Аб ёй пісалі музыку і вершы,
Ёй прысвячалі песні і балеты
І кожны крок наш, так, як самы першы,
Яе цяплом і позіркам сагрэты.
Яна глядзіць з партрэтаў усіх стагодзяў,
А ў позірку аб будучым трывога,
Каханне, смутак, боль –усё праходзіць,
Але бліжэй яе няма нікога.
Яна чакае нас з любой дарогі
І праважае ў новую дарогу,
Таму, напэўна, і нясуць нас ногі
Ўсё жыццё да  роднага парогу.
Дзе б ні жыла, ў палацы, або ў хаце,
Аб нас заўсёды ўсе яе малітвы.
Таму зямной жанчыне, проста маці
Заўсёды сэрцы нашыя адкрыты.


Рецензии