Што ж, бывай, мой чорны коцiк...
Што ж, бывай, мой чорны коцік,
Сябра верны мой Жучок!
Не пагладжу твой жывоцік,
Мне не ляжаш пад бачок...
Я - паэт, сусед - афганец...
Фермер выпусціў сабак,
Хоць і ведае, паганец,
Што рабіць не трэба так.
Я Жучка свайго хаваю,
А сусед - свайго Рыжка.
Я суседу спачуваю,
У яго дрыжыць рука...
Пад гарой сабакі брэшуць.
Слухаем, стаім, маўчым...
І нібыта сэрцы рэжуць
Абаім нам... Толькі чым?
24 - 25. 03. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124032502259