Тарас Шевченко. Минають днi, минають ночi

Мінаюць дні, мінаюць ночы,
Мінае лета, шапаціць
Лісце ажоўклае, пагаснуць вочы,
Заснулі думкі, сэрца спіць,
І ўсё заснула, і не спазнаю,
Ці я жыву, ці дажываю,
Ці так па свеце валакуся,
Бо ўжо не плачу, не смяюся...
Доля, ты дзе! Доля, ты дзе?
Няма ані якой,
Калі добрай шкада, Божа,
Дык дай злой, злой!
Не дай спаць ходзячы,
Сэрцам заміраць
І трухлявай калодкай
На свеце перабываць.
А дай жыць, сэрцам жыць
І людзей любіць,
А калі не... дык праклінаць
І свет падпаліць!
Боязна атрымліваць кайданы,
Паміраць у няволі,
А шчэ горш - спаць, спаць
І спаць на волі,
І заснуць на вякі-вякі,
І следу не пакінуць
Ніякага, аднолькава,
Ці жыў, ці загінуў!
Доля, ты дзе, доля, ты дзе?
Няма ані якой!
Калі добрай шкада, Божа,
Дык дай злой! злой!


(1814~1861)


Рецензии