Самотны голас

Напеў мне чуецца журботны,
Самотны голас над ракой.
Такі ж пранізлівы, гаротны,
Адразу згіне супакой.

Спявае шчыра – горыч глыбай,
Пявун мяне зачараваў.
Меланхалічны голас нібы,
А мары ўсё ж падараваў.

Душы маёй гучалі струны,
Мне абыякавай не быць.
Прыгожы, чысты голас, юны...
Яго гучанне не забыць.

Аб чым спяваў? Аб цяжкай долі,
Цягнуўся доўгі марафон.
Напэўна, хлопец прагнуў волі,
Знянацку закахаўся ён.

Напеў гучаў да позняй ночы,
Пляскаўся Нёман – сведкай быў.
Слязою заплывалі вочы,
Па небу месяц срэбны плыў.


Рецензии