Жаночая мудрасць

Мне старая бабка гаварыла
“Маладосць, бы лета, праляціць”
І жаночай мудрасці вучыла:
Як жа мужа добрага набыць.
Настаўляла ціха, без нажыму:
Ты ў замужжа шпарка не бягі,
А спачатку кожнага мужчыну,
Узваж і шчыра ацані.
Калі ён, што звер галодны,
На цябе ўвесь час глядзіць,
Ты гані такога, бо нягодны.
Ты яму не зможаш дагадзіць;
І таму кавун нясі, хто многа
Абяцае зорак кожны раз.
Шлях дваіх - не зорная дарога.
Гора поўна там, а не прыўкрас.
Гарлапанаў, жмотаў, трутняў
Да сябе зусім не падпускай.
У турботах шэрых будняў
Лепш адна, чым з імі, выжывай.
Ведай: шчасце цябе знойдзе,
Толькі ты яго, красулечка, чакай
І з нялюбым у ночы ў нудоце
Ні за што касу сваю не распятай.


Рецензии