Тарас Шевченко. Менi однаково, чи буду

Мне аднолькава, ці буду
Я жыць ва Украйне, ці не.
Ці прыгадае хто, забудзе
Мяне ў снягах на чужыне -
Адзіна роўненька мне.

У няволі вырас між чужымі
І, не аплаканы сваімі,
У няволі, плачучы, памру.
І ўсё з сабою забяру,
Малога следу не пакіну
На нашай слаўнай Украіне,
На нашай - не сваёй зямлі.

І не памянуць бацька з сынам,
Не скажа сыну: - Малісь,
Маліся, сынку, за Украіну
Яго замучылі калісь. -
Мне аднолькава, ці будзе
Той сын маліцца, ці не...

Ды не аднолькава мне,
Як Украіну злыя людзі
Усыпяць, хітрыкамі, і ў агні
Яе, абкрадзеную, абудзяць...
Ох, не аднолькава тут мне.


(1814~1861)


Рецензии