Рэтраспекцыя

Пройдзе год, нібы жнівеньскі дзень,
Ледзьве ў чымсьці заўважыцца рух.
Дробны дождж, побач сонца прамень,
Німб анёла ды д'ябла ланцуг.

Я памёр як паэт, не складаюцца творы,
Ці, мо', рушу ў напрамку да скону.
Быў калісьці на вершы я нібыта хворы,
А цяпер — ані сэнсаў, ні рыфмаў, ні плёну.

А ці быў я паэт, ці сапраўдныя вершы?
Ці звычайныя моўныя практыкаванні,
Ці юнацкі то пошук сябе, самы першы,
Як адолець маркоту, як прыйсці да кахання.

Быў юнак, былі вершы, а зараз — як ёсць:
То натхненне баліць, то спіна, то ніжэй...
То «ай, скончылася ўжо маладосць,
На гадзіну даўжэй мне паспаць даражэй»

Апрануцца ў пыл фотаздымкі,
Згаснуць вогнішчы, сціхнуць агідныя словы.
Што застанецца ў зорных адбымках?
Праз сто год як гучаць будзе мова?

Як у ліпені ноч, пройдзе кожны наш век,
Усё пачнецца і скончыцца, радасць і смутак,
І магуцтва, што раптам знайшоў чалавек,
І звязаныя з гэтым магуцтвам пакуты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →