Маналог трутня
Паверце, не магу.
Сябе для працы стОячай
Старанна берагу.
Пакуль жа на канапе
Мой пастаянны пост.
Да мягкага велюру
Спіной я ўжо прырос.
Хай жылы рвуць двужыльныя, -
Кумекаю цішком. -
Я ж буду есці пернікі
З гарачанькім чайком.
Будзільніка не стаўлю,
Бо рана ўставаць
На працу мне не трэба.
Магу ўвесь дзень я спаць.
Як добра, што другія
Заробяць для мяне,
На боты дарагія,
Якія бачыў у сне.
Для годнай прэзентацыі
Займець хачу пінжак:
Без стылю дзелавога
Не выплысці ніяк.
Калі прыдбаю гальштук
Да ботаў, пінжаку,
Тады, магчыма, працу
Сабе знайсці змагу.
Свидетельство о публикации №124032001302