Здалёку бачу вокны нашай хаты
Здалёку бачу вокны нашай хаты
I да яе спяшаюся хутчэй,
А вось i дзверы, клямка ўверх прыўзнята,
Прывычная да рук i да вачэй.
Ўзяўся ў нерашучасцi за клямку,
Ды перадумаўшы руку назад адняў,
Рашыў аклiкнуць, як ў дзяцiнстве мамку,
Бо ўжо даўно яе не аклiкаў.
Аклiкнуў, тут жа палавiцы,
Ў сенцах скрыпнулi ад чыiсцiх ног,
Мая задумка рашыла збыцца,
Выйшла матуля з воклiчам: «Сынок»!
I заiскрылiся ў вачах на сонцы слёзы,
А лоб на момант разыйшоўся ад маршчын…
Каля вакна хiснулася бяроза,
Нiбы гаворачы: «Прыехаў ў госцi сын».
06.09.1976
Свидетельство о публикации №124031802473