Востры позiрк

Востры позірк, зіхатлівы,
Поўны пэўнай глыбіні.
Непаўторны, як прылівы,
Дружа, ты не падмані!

Гэтым позіркам прыкута,
Іскрамётны, нібы жар.
Быць пад ім – адна пакута,
Адчуваю боль-цяжар.

Ледзяны, такi калючы,
Дзе блакіт тваіх вачэй?
Хмурны, цяжкі ды балючы,
Усміхніся ж, брат, хутчэй!

У расплюшчаныя вочы
Я гляджу да забыцця.
Неспакойны позiрк, воўчы,
Непрыдатны для жыцця.

Жорсткi позірк ды застылы,
Боль сумнення, адхіні!
Будзем разам да магілы?
Дружа, дзе былыя дні?


Рецензии