Тарас Шевченко. Заповiт

А памру, дык пахавайце
Мяне ў магіле,
Сярод стэпу шырокага,
На Украйне мілай,
Каб абсягі шырачэзныя,
І Днепр, і пакручыстасць
Было бачна, было чутна,
Здрыганецца чым плывучасць.
Як нясе з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожу... от тады я
І палі, і горы -
Усё пакіну і памкнуся
Да самага Бога
Маліцца... а да тога
Я не ведаю Бога.
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю наталіце.
І мяне ў сям'і вялікай,
У сям'і вольнай, новай,
Не забудзьце памяніце
Ціхім добрым словам.


(1814 ~1861)


Рецензии