Бацька

(Памяцi  бацькi)

Не прадбачыў я, што так здарыцца,
Быў яшчэ не надта ён стары…
Засталiсь матуля i сястрыца,
Стала вельмi сумна ў двары.

Як жа так, застаўся я без бацькi?...
Не магу да сiх пор зразумець,
Горкi смутак на душы ў мацi,
Муж Васiль дамоў больш не прыдзець.

I ў апошнi  раз я бацьку бачу,
Ён ляжыць  ў труне нiбы жывы,
Я смуткую, горка-горка плачу,
Шапку зняў з панiкшай галавы.
 
24.10.1992


Рецензии