Няма мяне

Няма мяне ў вершах і ў спевах.
Жыццё бяжыць, а я стаю ўбаку
Увесь узрушаны, на нервах,
Бо ўліцца ў плынь людскую не магу.

Прашу людзей: “Мяне вазьміце
У свой бурлівы, шпаркі свет.”
Не чуюць людзі. Зоркай у нябыце
Я стану, каб глядзець ім услед.


Рецензии