Казыча свечкi язычок

Казыча свечкі язычок
Начную ціха цемру.
Даўгія цені, бы ў клубок,
Скруціліся ў хеўру.
Прыліпла поўня да вакна
І пільна назірае,
Як цені труцца па вуглах,
Як свечка памірае.
Старая котка з-пад стала
Вуркоча блюз напеўна.
Яна адна, і я адна,
А паміж намі - цемра.


Рецензии