Карысным быць
І сорам яе гнабіць.
Не ведаеш - мы навучым,
Як трэба Радзіму любіць.
Калі ж ты надзейны, ідэйны
І хочаш карысным быць -
Табе ўсе шляхі адкрыты.
Імкніся сябе праявіць!
З мінулага шэпчуць продкі:
“Сумлення свайго не пагань!
Масток гісторыі хісткі.
Пад ім не вада, а твань!”
Нясецца занадта шыбка
Наперад няўмольны час.
І выбар даецца лёгка:
Ты з намі ці супраць нас?
Ісці моцным гуртам будзем
У заўтра без перамен.
Радзіма цябе не забудзе.
Адно - апраўдай давер!
Свидетельство о публикации №124031201313