Пра лiхтары i машыны

Гмахі роўнымі слупамі
Закрываюць далягляд.
Ліхтары за ліхтарамі
Пачалі начны парад:
Ярка ззяюць між дамамі,
І машын даўжэзны рад
Ім сваіх вачэй агнямі
Свет адкідвае назад.


Рецензии