Дэман

Я знайшоў яе- мокрую, кволую
Каля вусця халоднай ракі,
Я знайшоў яе некім скароную
У кустоўі пасохлых ракіт,

Я знайшоў яе ўсю скатаваную
У запечанай ўласнай крыві,
Пасмы брудных валоссяў каштанавых
На падранай сукенцы былі:

Засланялі і вочы, і вусны
Нібы дрэнны і скрыўлены плот,
А звыродлівы Дэман спакусы
Ўжо ашчэрыў усмешкаю рот,

Ён за спінай маёю хаваўся,
Яго позірк лязом працінаў,
Я яго адчуваў, і збаяўся
Азірнуцца,...а ён не стаяў...

Ён смяяўся нягучна і прыкра,
Набліжаўся па мокрай траве,
Потым раптам заенчыў агідна
І схапіўся за плечы мае,

І пачаў іх сціскаць бы ціскамі,
Лямантуючы ў вуха праклён,
І нябёсы чырвонымі сталі,
І зрабіўся бязлітасным ён.

Схамянуўся я,...толькі запозна...
Азірнуўся, чакаючы бой...
Ды замест людажэрнай пагрозы
Я сустрэўся вачамі... з сабой...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →