Зiмнi вечар густа сiнiць...
Зімні вечар густа сініць
Лютаўскую свежасць – снег.
Ноч плыве, каб перасіліць
Сінь у чорным сваім сне.
Грэбень бору, пах яловы
Падымаюцца – у сінь.
Ў грубку зноў кідаю дровы,
Каб не енчыла "падкінь".
Можа, дымам сінь не спудзіць?
Ды яна знікае з воч:
Гэта ўжо за хатай блудзіць,
Гаспадарыць ціха ноч.
Шчыра дзякую Айчыне,
Што зрабіла песняром
Вечаровай яркай сіні,
Зімняй стыні за акном.
20. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030803094