Замяцелiла, бы люты...
Замяцеліла, бы люты
Завірухі ураклі.
Лес стаіць, у снег абуты,
Ў белым полымі палі.
Гэты снег, як шоўк прадвесні,
Атуляе сон зямлі,
Нібы лютаўскія песні
Завірухі ураклі.
Вочы ясныя краіны,
І таполі – жураўлёў,
І кусты нямой каліны
Ураклі завеі зноў.
За прасторы Беларусі –
У замеценай раллі –
Шчыра я душой малюся,
Толькі б іх не ураклі.
20. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030802976