Пяшчотным золатам зялёным...
Пяшчотным золатам зялёным
Засвеціцца на лозах брэдзь,
І сонца позіркам шалёным
Зноў будзе на палі глядзець.
І загамоняць на світанні
З зарой бярозы пад гарой.
І, нібы ў першае спатканне,
Я расцалую вобраз твой.
І пералётных птахаў крылы
Мне скажуць толькі пра адно:
Любі свой край, свае магілы
І брэдзі пеннае віно.
18. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030802535