Лютаускi дождж цэлы дзень шчыравау...
Лютаўскі дождж цэлы дзень шчыраваў,
Плакаў і плакаў, і цёк па дарозе.
Грэх ці то лёс такі Бог дараваў,
Вось і цяку па жыцці – у трывозе.
Вось і цяку, як той лютаўскі дождж.
Ямы, выбоіны, гразь на дарозе.
Вершы складаю. Паэзіі нож
Рэжа па целе жыцця майго – прозы.
Рэжа па целе, трывожыць душу.
Грэх свой сабе не дарую ніколі.
Вось і цяку я дажджом і пішу
Доляй, мне дадзенай, прозу нядолі.
17. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124030707820