Думае думу мой стоены лес...

***
Думае думу мой стоены лес.
Ні ветру, ні шуму. Ні скручаны бэз
Не шалахнецца ля хаткі старой,
Ні нават сасна не кіўне галавой.

Ціха так, ціха, і след адзінокі
Цягнецца вуліцай. Ціха сарока
Сядзе на бэз і раптоўна сарвецца,
Быццам бы песня чыя абарвецца.

Нельга спыніцца і цяжка ісці.
Губіцца след, як сарока ў трысці.
Дзе пуцяводныя зоры, скажы?
Нельга ні сэрцу спачыць, ні душы...

Ціха так, ціха, ні шуму, ні ветру.
Цягнуцца думак маіх кіламетры.
Цягнецца вуліцай след адзінокі.
Крыкнула нешта раптоўна сарока.

Ціха так, ціха, не відна нікога.
Крочаць дарогай прысталыя ногі.
Трэба ісці ад зары да зары.
Ціха з душою пра ўсё гавары...

16. 02. 2024 г.


Рецензии