Нi на што няздольная
Ад цяжкой работы.
Пасівелі косанькі
З гора ды самоты.
Рухі ўсе павольныя,
Бо рабіць іх цяжка.
Ні на што няздольная,
Старая цётка Глашка.
Цэлы дзень з катамі
Гутарыць у хаце,
Моліцца начамі
Шчыра Боскай Маці.
Просіць толькі света,
Вольнага ад сварак,
І зысці да Бога
Лёгенька пад ранак.
Свидетельство о публикации №124030401436