Charles Baudelaire. Шарль Бодлер. Iдэал
Ce ne seront jamais ces beaute's de vignettes,
Produits avarie's, ne's d'un sie'cle vauren,
Ces pieds a' brodequins, ces doigts de a' castagnettes,
Qui sauront satisfaire un coeur comme le mien.
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
P. S. Сайт стихи.ру некорректно отображает французский алфавит - здесь несколько строк для поиска и прочтения подлинника на другом ресурсе.
_______________________________________________________
ІДЭАЛ
Не, ніколі натоўп спакусніц бэшчаных, дзікаватых,
Паточаных пладоў нікчэмных нашых дзён,
У строях адзення, позах ніякаватых,
Не зможа наталіць мроі душэўны плён.
О Гаварні, паэт усмешак стамлёных бледных,
Не для мяне дзеў бальнічных маляваў,
Я не магу знайсці ад руж тваіх нікчэмных
Кветку, падобную на чырвань-ідэал.
Ды сэрцу дыямент, глыбокаму, як бездань,
Вы, Ледзі Макбет, дух злачынны, жалезны,
Эсхілава мара, квітнелая між ільдоў,
Ці ты, нямая Ноч, дачка Мікель-Анджэла,
Адчыніўшы, сном схіленая на мармур белы,
Красу, сугучную жарсцям паўбагоў.
(1821~1867)
Свидетельство о публикации №124030304883
Тадеуш Други 03.03.2024 16:28 Заявить о нарушении