Леся Украiнка. Вiдповiдь
Хай шляхі на бакі пайшлі.
Не кажы, сыйдуцца праз палі!
Мой дружа, тое не спавядаю.
Маё каханне - для цябе згуба:
Ты іншым дуб высокі, шыр які,
Я іншым плюшч пахілы ад тугі, -
Абдоймы плюшча губяць моц дуба.
Ды без прытулку плюшч зялёны вяне,
Я не звяну, знайду, не з віны,
Месца ля абрынутай сцяны,
Зялёны плюшч аздобаю паўстане.
У краіну смутку вецер жалю хлыне
І прынясе на поўні мне размовы
Ад майго дуба любага з дубровы, -
І памяць ясных дзён ужо не згіне.
(1871~1913)
Свидетельство о публикации №124030304081