Нам з табой

З неба лунае песня –
Гэта прыходзь вясна.
Гоман птушыны
Льецца з вяршыны.
Да нас ідзе вясна,
Да нас ідзе вясна.

Свецяць у небе зоркі
Знізу нібыта кропкі.
Столькі святла,
Але без цяпла,
Дарма – ідзе вясна,
Да нас ідзе вясна.

І мы з табой
Плывем ракой,
Адной душой
Жывем з табой.

Вецер нам дзьме ў вушы,
Нашы марозіць душы.
Цяжка без песні
Жыць, хоць ты трэсні,
Разам спяваем мы,
Славім прыход вясны.

Свеціць у небе сонца,
Свеціць нам у ваконца.
Цёплыя промні –
Твае далоні
Грэюць мяне цяплом,
Грэюць мяне цяплом.

І нам з табой
Плыць ракой,
Адной душой
Жыць нам з табой.
 

Вясна 2021 года
Эдуард Кавальчук


Рецензии
Цудоуна!
З павагай!
Ирына

Ирина Борис   04.03.2024 22:04     Заявить о нарушении
Дзякуй, вельмі прыемна.
Добрага дня вам жадаю.

Эдуард Ковальчук   05.03.2024 07:46   Заявить о нарушении