Вы любiце вершы?! Вядома ж Вы любiце вершы...

 Натхненне : Міклаш Форма:http://stihi.ru/2024/02/29/7118

Вы любіце вершы?! Вядома ж Вы любіце вершы.
Упэўнена ў гэтым! У вершах ёсць радасць і сэнс.
А хочаце, я напішу для Вас верш мо не лепшы,
Ды ён хвілю шчасця з усмешкаю Вам прынясе?!

У вершах трапеча бязмежная шчырасць паэта
Ад сэрца ўсяго. І лунае ў бязмежжа душа...
У кожным радочку квітнее чарговае лета,
Хай восень і зімы – ды з мэтаю толькі ўзвышаць.

І поглядам моўчкі, мажліва, з тым вершам сустрэцца,
Нібы з небам долу ляцеўшы асенні лісток,
І дотык  адчуе адразу самотнае сэрца,
Хвалюючай плынню пяшчоты адновіцца ток.

Кірунак на зорную ростань Вы возьмеце ўмомант,
Адкрыецца новы, чароўны зусім краявід,
На хвілю адхлынуць зямныя вандроўкі і стома,
І Вы зразумееце: вершы і ў Вашай крыві.

Вы любіце вершы?! Не можаце іх не любіць Вы!
Часцінку жыцця там пакінуў жа кожны паэт:
Узлёты, падзенні. Узнёсласць іх слоўка малітвай.
І крыл паднябессе, і душ паэтычных Сусвет!

29.02.2024     Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч


Рецензии
Ах, Ядзечка, як жа прыгожа напісана, так меладычна, чытаю і разумею ўсё без перакладу... Белаўская мова такая падобная да нашай украінскай мовы. Дзякуй, што пішаш роднай мовай, захавальнік прыгажосці мовы і ўсіх нашых традыцый... (Абдымаю таленавітую паэтку)

Ольга Заря 2   09.03.2024 09:19     Заявить о нарушении
На якой мове прыходзяць, Олечка, на той і запісваю. Люблю мову. У кожнай з моў ёсць свае тонкасці і асаблівасці гаворкі і гучання, свой каларыт, якія ўжо іншымі мовамі не перадаць – сама ведаеш.
Гэта табе мая самая цёплая падзяка за водгук!


Ядвига Довнар   09.03.2024 10:29   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.