Шляхамi Беларусi

Крочаць ногi мае да бацькоускiх мясцiн,
Па шляхам i палям Беларусi.
Ад юнацкiх гадоу да глыбокiх маршчын
За зямельку сваю я малюся.
Хатка у вёсцы малой i на прывязi конь,
Родных песянь пяшчотныя гукi
I жамчужнаю кропляй бяжыць малако
З маiх вуснау на матчыны рукi.

За сiвою, за дымкай губляецца шлях
Ад Браслаускiх азёр да Палесся,
Наша памяць балiць аб Хатынскiх званах
I яна утвараецца у песню!
Гэту песню буслы на крылах панясуць
Нiбы продкау жалобныя гуслi.
Нашы сэрдцы навекi Любоу зберагуць
Да пяшчотнай, святой Беларусi!


Рецензии